Дайджэст навін аб праваслаўі ў свеце (1-8 лютага)
![]() |
Румынская царква святкавала 100-годдзе заснавання Патрыярхата. Фота: orthodoxtimes.com |
Румынія
На мінулым тыдні Румынская царква святкавала 100-годдзе заснавання Патрыярхата. 4-га лютага Патрыярх Данііл звярнуўся да духавенства і вернікаў з Патрыяршага сабора, адзначыўшы, што стогадовы юбілей павінен стаць часам падзякі Богу. Румынскі патрыярх аб'явіў аб рашэнні сваёй царквы далучыць да ліку святых 16 падзвіжнікаў Румынскай царквы ХХ стагоддзя - святароў і манахаў, якія цвёрда стаялі ў сваёй веры падчас камуністычных пераследаў. Сярод кананізаваных ёсць такія выдатныя асобы, як святы Дзімітру Станілоаэ - сусветна вядомы румынскі багаслоў, святы аскет і цудатворац Арсеній Прыслопскі. Кананізацыя разглядаецца як глыбокае духоўнае прызнанне стойкасці і святасці гэтых людзей, якія сваім жыццём і смерцю прадэманстравалі непахісную адданасць праваслаўнаму хрысціянству.
На наступны дзень у сераду 5 лютага Цэнтральныя кіруючыя органы Румынскай Праваслаўнай Царквы сустрэліся ў Патрыяршым палацы ў Бухарэсце, каб разгледзець дзейнасць Царквы за 2024 год. Яго Блажэнства Патрыярх Данііл старшынстваваў на штогадовых пасяджэннях Нацыянальнага царкоўнага савета і Нацыянальнай царкоўнай асамблеі. «Мы ўсё яшчэ нясем радасць учорашняга святкавання стагоддзя Румынскага Патрыярхата, да якога мы зараз дадаем сённяшнюю радасць прадстаўлення дзейнасці Румынскай Праваслаўнай Царквы за 2024 год», - заявіў Патрыярх Данііл на адкрыцці сесіі. Яго Блажэнства прадставіў рэзюмэ справаздач усіх епархій у іх пастырска-літургічнай, адміністрацыйнай, культурна-місіянерскай і сацыяльна-дабрачыннай дзейнасці. Румынская царква за 2024 год уклала €73 млн у розныя дабрачынныя праекты. У гэтую суму ўваходзіць: фінансаванне 867 сацыяльных устаноў і службаў, якія прынеслі карысць больш за 363.000 людзей у мінулым годзе. Больш за €4 млн еўра у якасці дапамогі было перадана ахвярам стыхійных бедстваў. Напрыканцы сваёй кароткай справаздачы аб дзейнасці Румынскай Праваслаўнай Царквы ў 2024 годзе Патрыярх выказаў асаблівую ўдзячнасць за духоўныя і матэрыяльныя намаганні ўсіх тых, хто працаваў наўпрост або падтрымліваў Царкву ў яе місіянерскай, культурнай і сацыяльна-філантрапічнай працы».
У справаздачы таксама падкрэсліваецца, што ў 2024 г. у Румынскім Патрыярхаце ажыццяўлялася 599 праектаў па захаванні царкоўнага мастацтва і рэстаўрацыі.
Вялікабрытанія - Украіна
На мінулым тыдні дэлегацыя Украінскай рады цэркваў і рэлігійных арганізацый сустрэлася з прэзідэнтам Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў, архіепіскапам Вялікабрытанскім Мікітам. Сустрэча была прысвечана падтрымцы Украіны з боку Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў у рамках ініцыятывы "Шляхі да міру". Fрхіепіскап Мікіта расказаў аб намаганнях агульнаеўрапейскай экуменічнай арганізацыі па адстойванні справядлівасці, міру і прымірэння ва Украіне. Ён таксама падзяліўся інфармацыяй аб міжканфесійным дыялогу і рэлігійным жыцці ў Злучаным Каралеўстве. Украінская дэлегацыя падзякавала канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў за падтрымку і імкненне ўзмацніць голас Украіны ў экуменічных і палітычных дыскусіях. На сустрэчы абмяркоўваліся шляхі ўмацавання супрацоўніцтва ў 2025 годзе для садзейнічання ўстанаўленню справядлівага свету.
Малдова
Нацыянальнае бюро статыстыкі Рэспублікі Малдова апублікавала папярэднія вынікі перапісу насельніцтва 2024 года, якія праліваюць святло на рэлігійны склад Малдовы. Вынікі пацвярджаюць моцную праваслаўную хрысціянскую ідэнтычнасць краіны, адначасова падкрэсліваючы тонкія дэмаграфічныя зрухі ў рэлігійнай прыналежнасці.
Паводле перапісу, 95,0% насельніцтва Малдовы ідэнтыфікуюць сябе як праваслаўныя хрысціяне, захоўваючы гістарычную традыцыю ў краіне. Агучаныя лічбы падкрэсліваюць глыбокую ўкаранёнасць малдаўскага народа у праваслаўнай традыцыі.
Канстантынопаль
Нядаўна прызначаны Генеральны консул Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Канстантынопалі, доктар Рэгіна Грынбергер наведала ў панядзелак, 3 лютага Сусветны Патрыярхат. Спадарыня доктар Грынбергер была цёпла прынята Патрыярхам Варфаламеем і яны правялі працяглую і змястоўную сустрэчу.
Сірыя
Патрыярх Антыяхійскі і ўсяго Усходу Ян X прыняў у Патрыяршай рэзідэнцыі сумесную дэлегацыю Лівана і Сірыі на чале з Марванам Хайдарам у рамках развіцця пастаянных кантактаў з новай палітычнай адміністрацыяй Сірыі. У час сустрэчы Патрыярх падкрэсліў гістарычную ролю Антыахійскага Патрыярхата для праваслаўных жыхароў Сірыі. Ён адзначыў, што Антыяхійская Царква на ўсіх этапах сваёй гісторыі была адкрыта для ўсіх і гатова працягнуць руку кожнаму чалавеку. Такая гатоўнасць не знікла і цяпер, калі ўсе з нецярпеннем чакаюць стварэння дзяржавы, заснаванай на грамадзянстве, нацыянальнай згодзе і ўзаемадзеянні паміж мусульманамі і хрысціянамі. Са свайго боку, сябры дэлегацыі выказалі сваю ўдзячнасць за гатоўнасць царквы да супрацоўніцтва і пацвердзілі сваю рашучасць будаваць справядлівы лад Сірыйскай дзяржавы.
Гана
Святкаванне «43-х ўгодкаў духоўнага адраджэння» праваслаўных вернікаў Мітраполіі Аккры прайшло на мінулым тыдні. У гэты дзень успамінаецца падзея гістарычнага звароту жыхароў Ганы ў Праваслаўе, якія ў 1982 годзе афіцыйна ўвайшлі ў склад старажытнага Александрыйскага Патрыярхату. Урачыстасці адкрыла Боская літургія ў царкве Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Гамаа Фамена. Духавенства разам з вернікамі здзейснілі малітвы, памінаючы як жывых, так і памерлых братоў і сясцёр. Пасля набажэнства адбылася сустрэча на тэму: "Апостальская вера і Царква сёння". У другой палове дня адбыўся харавы фестываль. Прадстаўнікі ўсіх праваслаўных абшчын Ганы выканалі хрысціянскія гімны і песні, узносячы хвалу і падзяку Богу праз царкоўную музыку і танцы. Усе набажэнствы і сустрэчы ўзначальваў мітрапаліт Акрскі Данііл.
Балгарыя
Парламент Балгарыі прыняў у другім чытанні папраўкі да Закону аб рэлігійных канфесіях, якія вызначаюць аўтакефальную Балгарскую праваслаўную царкву - Балгарскі патрыярхат у якасці адзінай выразніцы традыцыйнай рэлігіі балгарскага народа Гэты закон падтрымалі 186 дэпутатаў ад усіх парламенцкіх груп, а толькі адзін дэпутат прагаласаваў “супраць”.
Прычынай унясення змяненняў у Закон аб рэлігійных канфесіях стала рашэнне Вярхоўнага касацыйнага суда ад 16 снежня мінулага года, які пастанавіў зарэгістраваць рэлігійную арганізацыю з назвай "Балгарская праваслаўная старастыльная царква", што выклікала рашучы пратэст Балгарскага патрыярхату.
На працягу двух месяцаў з моманту ўступлення ў сілу прынятых парламентам палажэнняў зарэгістраваныя рэлігійныя канфесіі і заяўнікі абавязаны змяніць сваю назву і статуты.
Злучаныя Штаты Амерыкі
4 лютага 2025 года Мітрапаліт амерыканскі Ціхан - прадстаяцель самакіраванай Амерыканскай праваслаўнай царквы, прыняў удзел у Міжнародным саміце па рэлігійнай свабодзе, які адбыўся ў гатэлі Washington Hilton у Вашынгтоне. Міжнародны саміт па рэлігійнай свабодзе, штогадовы сход, які збірае сотні рэлігійных лідэраў, палітыкаў і актывістаў з усяго свету, служыць пляцоўкай для дыялогу па пытаннях рэлігійнай свабоды і правоў чалавека. Падчас дзённай сесіі саміту мітрапаліт Ціхан быў запрошаны ў якасці панэльнага спікера. Да дыскусіі таксама былі запрошаны былы амбасадар па асобых даручэннях па пытаннях міжнароднай рэлігійнай свабоды спадар Сэм Браўнбэк і вядомы ісламскі вучоны шэйх Абдала бін Баяй. Дыскусія засяродзілася на практычных стратэгіях прасоўвання рэлігійнай свабоды і пабудовы міжканфесійных партнёрстваў.
Грузія
Праваслаўнаму багаслоўу і філосафу дыякану Андрэю Кураеву забаронены ўезд у Грузію. Пратадыякан Андрэй Кураеў прыбыў у Грузію па запрашэнні Універсітэта Сулхан-Саба Арбеліяні, аднак на мяжы яму паведамілі аб забароне на ўезд. Ягоная лекцыя ў Тбілісі была запланаваная на 5-га лютага на тэму: «Таемная гісторыя Рускай Праваслаўнай Царквы: сто гадоў аўтакефальнага расколу (1460-1560)». Гэта той перыяд, калі Маскоўская Царква знаходзілася ў расколе з сусветным праваслаўем. “Дэпартацыя адмяняе лекцыю. Грузінскія памежнікі не пусцілі мяне ў краіну», - напісаў айцец Андрэй Кураеў. Пратадыякану Андрэю ўручылі загад аб дэпартацыі на грузінскай і англійскай мовах. У графе "прычына дэпартацыі" было пазначана "іншыя абставіны". Тэрмін дзеяння гэтай забароны таксама не быў вызначаны. Святар правёў ноч у адзіночнай камеры, без тэлефона і ежы. Протадыякан Андрэй Кураеў мяркуе, што прычынай адмовы ва ўездзе стала просьба прадстаўнікоў Рускай праваслаўнай царквы і расейскіх спецслужбаў сарваць яго візіт, што і было выканана памежнай службай Грузіі.
Афон
Паводле грэцкіх інфармацыйных рэсурсаў, якія займаюцца маніторынгам сейсмічнай актыўнасці, апошнім часам сейсмічныя ваганні, якія на працягу многіх месяцаў скалыналі раён Афона бесперапыннымі і паслядоўнымі штуршкамі, якія дасягалі 4,6 балаў па шкале Рыхтэра, пачалі памяншацца. Апошні падземны штуршок быў зафіксаваны 26-га студзеня і меў магнітуду 1,7 па шкале Рыхтэра.
Карэя
На мінулым тыдні ў Мікольскім саборы Сеула адбылася экуменічная малітва за адзінства хрысціян, на якой прысутнічалі прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій Карэі. З асноўным дакладам выступіў генеральны сакратар Нацыянальнага савета цэркваў Карэі прападобны Чон Саенг Кім. Мітрапаліт Карэйскі і Экзарх Японіі Амвросій перадаў удзельнікам канферэнцыі прывітанне Сусветнага Патрыярха Варфаламея і падкрэсліў неабходнасць хрысціянскай еднасці для распаўсюджвання Хрыстовай веры ва ўсім свеце. Ён таксама адзначыў вялікае значэнне адзінства хрысціян у кантэксце святкавання ў 2025 годзе 1700-годдзя склікання першага Сусветнага сабора ў Нікеі.
Злучаныя Штаты Амерыкі
"З самых першых дзён існавання нашай краіны вера ў Бога заўсёды была галоўнай крыніцай сілы, якая напаўняе сэрцы нашай краіны", - заявіў прэзідэнт Дональд Трамп, выступаючы ў чацвер на Нацыянальным малітоўным сняданку ў Капітоліі.
"Мы павінны вярнуць рэлігію... Амерыка з'яўляецца і навекі застанецца адзінай краінай, (вядомай) Богам", - сказаў кіраўнік Белага дома.
Прэзідэнт Трамп абяцаў стварыць у Белым доме камісію па рэлігійнай свабодзе і офіс па справах веры. Ён таксама паведаміў, што пазней у чацвер падпіша ўказ, у якім даручыць кіраўніку Міністэрства юстыцыі Пэм Бондзі стварыць мэтавую групу па барацьбе з антыхрысціянскімі прадузятасцямі ў структурах федэральнага ўрада.
"Задачай гэтай мэтавай групы будзе неадкладнае спыненне ўсіх форм антыхрысціянскіх нападак і дыскрымінацыі ў федэральным урадзе, уключаючы Міністэрства юстыцыі ... Падатковую службу, ФБР і іншыя агенцтвы", - растлумачыў Трамп.