ПРА ТОЕ, ЯК ХРЫСЦІЯНЕ ПАЧАЛІ СВЯТКАВАЦЬ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТА, ДАТУ ЯКОГА НІХТО НЕ ВЕДАЎ!
ПРА ТОЕ, ЯК ХРЫСЦІЯНЕ ПАЧАЛІ СВЯТКАВАЦЬ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТА, ДАТУ ЯКОГА НІХТО НЕ ВЕДАЎ!
Ці ведаем мы калі дакладна нарадзіўся Хрыстос? У які дзень і месяц? Нажаль, ДАКЛАДНЫХ ЗВЕСТАК МЫ НЕ МАЕМ НІЯКІХ. Але чаму ж тады хрысціянская царква святкуе Раство 25 снежня. (Тыя, хто святкуе 7 студзеня на самрэч таксама святкуюць 25-га, толькі па стараюліянскаму календару). Чаму менавіта гэты дзень, а не які іншы? І як увогуле і калі хрысціяне ў розныя стагоддзі святкавалі гэтае свята?
СВЕДЧАННЕ 3-ГА СТАГОДДЗЯ
Клімент Александрыйскі дае цікавыя звесткі пра святкаванне Хрыстовага нараджэння ў тыя часы:
“Некаторыя, - кажа Клімент, - прыйшлі да высновы, што Хрыстос нарадзіўся 25-га чысла егіпецкага месяца ПАХОН (па нашаму гэта 20-е ТРАЎНЯ). (Нішто сабе такое вясновае Раство...)
Іншыя, - працягвае святы, - лічаць што Ён нарадзіўся 24 ці 25 ПАРМУТА (па нашаму 19 ці 20 КРАСАВІКА)”.
Сам жа Клімент лічыць датай Раства 17 ЛІСТАПАДА.
Яшчэ адзін са старажытнахрысціянскіх аўтраў пад імем Кіпрыян, пісаў, што Хрыстос нарадзіўся 28 САКАВІКА.
Як бачым, адзінства німа аніякага, а 25 снежня тут увогуле не ўзгадваецца.
ДАМОВІЛІСЯ, АЛЕ...
Тым не менш, да сярэдзіны 4-га стагоддзя, царква прыходзіць больш-менш да адзінай даты святкавання падзеі Раства. Гэтым днём становіцца – 6 студзеня. Можа хрысціяне знайшлі да таго часу нейкія доказы, што менавіта ў гэты дзень нарадзіўся Хрыстос? Ізноў жа – не. Гэтая дата была цалкам сімвалічнай. Ды і самое свята называлася Богаяўленнем і успамін Раства Хрыстовага ў ім быў толькі адным з цэлага шэрагу іншых. Бадай галоўная ўвага у гэтым святкаванні была прыцягнута да падзеі з’яўлення Хрыста на Іардане і Яго Хрышчэнне ад Яна Прадвесніка. Карацей, не надта першыя хрысціяне звярталі ўвагу на Дзень Хрыстовага Нараджэння…
У РЫМЕ ЛЮБЯЦЬ ДНІ НАРАДЖЭННЯ
З цягам часу, Заходняя Рымская царква звярнула ўвагу менавіта на РАСТВО. У Рыме Дзень Нараджэння Хрыста пачалі святкаваць як АСОБНАЕ СВЯТА. На тое былі свае прычыны. Не падабаўся рымлянам выкшталцоны спірытуалізм, калі Хрыста разглядалі толькі так бы мовіць “духоўна”. Рымская царква вырашыла падкрэсліць, што Хрыстос быў сапраўдным чалавекам і па-сапраўднаму як чалавек нарадзіўся і што гэта мае важнае значэнне для ўсяго чалавецтва. Такім чынам, рымскія хрысціяне першымі пачалі святкаваць Дзень Хрыстовага Нараджэння! АЛЕ куды яны паставілі гэтае свята ў сваім календары?
Вось тут і з’яўляецца знаёмае нам усім 25 СНЕЖНЯ. Можа рымляне нарэшце дакапаліся да ісціны і знайшлі доказы, што менавіта ў гэты дзень нарадзіўся Хрыстос? І зноў жа – не… Чаму ж тады быў абраны гэты дзень?
СВЯТА ЗАСТАЕЦЦА, ЗМЕСТ МЯНЯЕЦЦА
А справа вось у чым! Напрыканцы снежня рымляне святкавалі свята Сонца непераможнага і так званыя Сатурналіі. Гэты былі вельмі прыгожыя святы! Паўсюль запальваліся агні, весь горад быў напоўнены святочнай ілюмінацыяй, людзі запальвалі паходні і праходзілі з песнямі вуліцамі Рыма. Карацей, цалкам знаёмы нам антураж. Ці ж не так?
Для хрысціянскіх святароў гэтае паганскае свята было вялікай праблемай, бо яно падабалася хрысціянам, асабліва маладым, бо было сапраўды прыгожым і вясёлым. Што ж прыдумалі кіраўнікі Рымскай царквы? Напэўна, Вы ўжо здагадаліся. На дзень кльмінацыі паганскіх святкаванняў – 25 снежня было прызначана свята Хрыстовага Нараджэння, бо Ён і ёсць ісцінае Сонца Праўды для ўсяго чалавецтва. “Святкуйце гэты дзень, - заклікаў у тыя часы блажэнны Аўгусцін, не як няверныя дзеля гэтага сонца, але святкуйце дзеля Таго, Хто стварыў гэтае сонца”.
Гэта было геніяльнае рашэнне! Як мінімум з двух рэзонаў. Па-першае, хрысціяне атрымоўвалі магчымасць весела і прыгожа святкаваць, а па-другое, іх святкаванне як бы выбівала глебу з пад ног паганскага свята, мяняла яго сэнсы. Галоўнае, трэба было святкаваць яшчэ весялей і прыгажэй, чым гэта рабілі прыхільнікі рымскіх багоў. І тут ужо хрысціяне пастараліся.
УСЕ ДАРОГІ ДА РЫМУ
Свята Раства добра прыжылося і распаўсюдзілася ў Рымскай царкве. А вось святкаванне Богаяўленне на Ўсходзе сутыкнулася з пэўнымі праблемамі. Там з’явіліся людзі, якія сталі вучыць, што Хрыстос на сам рэч не станавіўся чалавекам, не прыймаў цялеснай прыроды. Бо цялеснае для грэкаў было так сабе з’ява. Яны больш цанілі дух і ўсё духоўнае. Яны не зусім разумелі Бога, Які прыняў слабое чалавечае цела. Карацей, гэта было менавіта тое, што называецца ерассю, бо разыходзілася з першапачатковым вучэннем хрысціянства.
Святары Усходу паглядзелі тады на Захад і зразумелі, каб супрацьстаяць гэтай выкшталцонай “духоўнай” ерасі, трэба зрабіць тое, што зрабілі ў Рыме. Ад’дзяліць падзею Раства ў асобнае свята. З’акцентаваць увагу на Яго плоцкім нараджэнні, а размах, радасць і прыгажосць святкавання будуць дзейнічаць лепш, чым якія-кольвек дагматычныя аргументы супраць ерасі. І першым на Усходзе ў Канстантынопалі 25 снежня Раство Хрыстова адсвяткаваў свяціцель Грыгорый Багаслоў у 380-м годзе. Засталося яго казанне ў гэты дзень, дзе ён і тлумачыць што да чаго.
Праз некаторы час геніяльны усходнехрысціянскі аскет і паэт склаў верш на свята Раства:
Вось нараджаецца дзіўнае Дзіця,
імя Яму Дзіўны,
Бо дзіўна сапраўды,
Што Бог з’яўляецца дзіцяткам”
РАСТВО ПАД ПРЫМУСАМ
Але, не ўсё было так гладка… Іерусалімская царква, якая і захоўвала месца Хрыстовага нараджэння катэгарычна адмовілася святкаваць Раство 25 снежня і працягвала трымацца старой традыцыі святквання агульнага Багаяўлення 6 студзеня. Ніхто не мог пераканаць іерусалімскіх хрысціян святкаваць з усімі разам. Ну, амаль ніхто… Пасля няўдалых спробаў перамоў у рэшце рэшт рымскі Імператар у сярэдзіне 6-га стагоддзя на час святкавання ў Іерусалім увёў войскі і гэта быў істотны аргумент, каб такі на рэшце пераканаць іерусалімскіх хрысціян прыняць свята Раства 25 снежня. Афіцэры пільна сачылі за тым, каб багаслужэнні ў гэты дзень адбываліся ў Святой Зямлі як след. Так, такое часам здараецца…
Вось, з таго часу хрысціянская царква і перайшла цалкам на адзіную дату святкавання… да часу, калі ў сярэдзіне 16-га стагоддзя разышліся календары - стараюльянскі і новы грыгарыянскі. Таму цяпер, тыя цэрквы, якія працягнулі жыць па стараюльянскім календары святкуюць 25 снежня, якое адпавядае 7-му студзеня па грыгарыянскаму календару. Але гэтую гісторыю мы і так добра ведаем.
З надыходзячым Святам Хрыстовага Раства!