Навіны сусветнага праваслаў'я
18 снежня пад
старшынствам Усяленскага Патрыярха Варфаламея адбылося пасяджэнне Святога
Сінода Усяленскага патрыярхату ў кафедральным храме Святога вялікамучаніка
Георгія Пераможцы ў Канстантынопалі. Вялікі протасінгел Феадор рашэннем Сінода
быў абраны мітрапалітам Селеўкіі. Архімандрыт Грыгорый, да ўчарашняга дня
генеральны сакратар Свяшчэннага Сінода, пасля абрання архімандрыта Феадора
мітрапалітам Селеўкійскім, быў прызначаны Вялікім Пратасінгелам Сусветнага
Патрыярхата. Галоўным сакратаром Свяшчэннага Сінода прызначаны
архімандрыт Васпорыс, які быў намеснікам сакратара Сінода.
На мінулым тыдні ў
Іерусалімскім праваслаўным Патрыярхаце адбылася Калядная сустрэча Кіраўнікоў
Цэркваў Святой Зямлі з амбасадарамі, генеральнымі консуламі і прадстаўнікамі
дыпламатычных місій, якія дзейнічаюць у Ізраілі. Адной з мэтаў сустрэчы было абмяркаванне
праблем, з якімі сутыкнулася Святая Зямля.
Патрыярх
Іерусалімскі Феофіл адкрыў пасяджэнне словамі надзеі на ўсталяванне міру. Прадстаяцель
Іерусалімскай царквы зноў і зноў заклікаў да спынення агню ў Газе, асабліва падкрэсліўшы
неабходнасць абароны грамадскіх устаноў. Выказваючы занепакоенасць
праблемамі, з якімі сутыкаюцца хрысціяне ў Святой Зямлі, у тым ліку
сістэматычнымі нападамі з боку радыкальных ізраільскіх груповак, Патрыярх
Іерусаліма заклікаў да захавання шматкультурнай, шматэтнічнай і поліканфесійнай
тканіны Ерусаліма. Ён падкрэсліў важнасць стабільнасці і бяспекі хрысціянскіх
кварталаў для паспяховага суіснавання ўсіх жыхароў.
Хрысціянскія духоўныя лідэры перадалі пасланні міру і
абмеркавалі надзённыя праблемы, такія, напрыклад, як ціск на хрысціянскія школы з мэтай змянення навучальных праграм на ізраільскія, пра што, у
прыванасці, гаварў англіканскі архіепіскап Ерусаліма Хусам Наам.
Была таксама агучана
праблема незаконных ізраільскіх муніцыпальных падаткаў на царкоўную
маёмасць і непазбежнасць
міжнароднай падтрымкі для пераадолення праблем, з якімі сутыкаюцца хрысціяне
Святой Зямлі.
У адказ дыпламатычныя прадстаўнікі выказалі падтрымку рэлігійным лідарам, а амбасадары Іарданіі, ЕЗ, Егіпта і Францыі пацвердзілі сваю прыхільнасць да
ўзаемадзеяння і дапамогі.
Варшава.
14-15 снежня у кафедральным саборы св. Марыі Магдалены ў Варшаве адбыліся рэкалекцыі
духавенства Варшаўскага дэканата. Падчас утрані ўсё духавенства прыступіла да таінства пакаяння. На наступны дзень духавенства сабралася на Літургію, каб разам прычасціцца
за “трапезаю Гасподняю”. Святую Літургію ўзначаліў епіскап Гайнаўскі Павел. У алтары маліўся
Высокапраасвяшчэннейшы Мітрапаліт Сава. У сваім слове Мітрапаліт нагадаў пра сутнасць паклікання святарскага
служэння. Святар — гэта чалавек,
які моліцца за ўсіх і за ўсё. Таму сваім жыццём ён павінен даваць сведчанне
сваёй веры. Напрыканцы Яго Эмінэнцыя пажадаў, каб надыходзячыя святы сталі
выдатнай нагодай для вывучэння вялікай таямніцы Уцялеснення Сына Божага.
Фінляндыя.
Украінскім
праваслаўным, якія пражываюць у Фінляндыі, накіраваны сумесны пастырскі ліст ад
імя мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія і архіепіскапа Хельсінскага і
Фінляндскага Льва. У лісце Прадстаяцелі цэркваў сведчаць пра горачую малітву
царквы за справядлівы і трывалы мір ва Украіне, пра асаблівую за тых, хто
бароніць свабоду сваёй краіны, свой народ, годнасць жыцця і будучыню сваіх
дзяцей і ўнукаў. Перамешчаным з-за вайны ўкраінцам, якія знайшлі прытулак у
Фінляндыі, два Прадстаяцелі адрасавалі наступныя словы: «З даверам звяртайцеся
да Праваслаўнай Царквы Фінляндыі. Як Аўтаномная Царква ў складзе Ўсяленскага
Патрыярхату, яна заўсёды хоча быць побач з вамі, молячыся Госпаду і здзяйсняючы
сваё служэнне міласэрнасці. Мы запрашаем усіх шукаць духоўнага прытулку ў
фінляндскіх царкоўных супольнасцях, дэманструючы, што багацце Праваслаўя
заключаецца ў яго разнастайнасці і прыгажосці, якое перакрочвае моўныя і
культурныя межы. Для украінцаў адкрыты дзесяткі цэркваў і капліц у розных
гарадах і вёсках па ўсёй Фінляндыі. Няхай кожны, хто вымушана пакінуў сваю
радзіму адчуе, што Царква нікога ў бядзе не пакіне”, - гаворыцца ў сумеснай
заяве двух мітрапалітаў.
Каір, Егіпет.
У аўторак, 19
снежня Александрыйскага Патрыярха наведаў міністр нацыянальнай абароны Грэцыі
спадар Нікалаас Дэндыяс. Вітаючы міністра, Патрыярх Александрыйскі і ўсяе
Афрыкі Феадор выказаў радасць наконт гэтага візіту, падкрэсліўшы гарманічныя
адносіны паміж Грэцкай дзяржавай і Александрыйскім праваслаўным патрыярхатам.
На заканчэнне Патрыярх Феадор узнагародзіў міністра вышэйшай узнагародай
Александрыйскай царквы - Вялікім крыжом Святога Марка.
У адказ міністр
падзякаваў Александрыйскаму Патрыярху за цёплы прыём і ўзнагароду і выказаў
нязменную падтрымку грэчаскага ўрада Александрыйскаму Патрыярхату, падкрэсліўшы
яго ролю як "важнага злучнага звяна з усімі афрыканцамі".
Стамбул.
Архіепіскап
Амерыканскі Элпідафор, Сусветнага Патрыярхату, зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі
турэцкіх СМІ. У нацыяналістычнай газеце Aydınlık выйшаў артыкул
пад назвай: «Падтрымка Паўднёвага Кіпра Грэцкай царквой і Фанарам». У
падзагаловак былі вынесены словы: «Элпідафор, неафіцыйны прадстаўнік Грэцкай
царквы ў ЗША, сустрэўся з афіцыйнымі асобамі ўрада ЗША і выказаў сваю падтрымку
Грэцыі і Кіпру». Затым, у артыкуле нагадваецца, што «ў верасні 2023 года архіепіскап
Эльпідафор абвінаваціў асманскую дзяржаву ў генацыдзе. Напрыканцы турэцкія
журналісты адзначаюць, што «архіепіскап Элпідафор, які нарадзіўся ў Канстанцінопалі
і з'яўляецца турэцкім грамадзянінам, ёсць аадным з магчымых кандыдатаў на
патрыяршы пост пасля Патрыярх Варфаламея».
Брусэль.
На минулым тыдни
ў Брусэлі адбылася спэцыяльная сустрэча еўрапейскіх палітыкаў высокага ўзроўню
з рэлігійнымі лідэрамі з усёй Эўропы, прысьвечаная ўплыву блізкаўсходняга
канфлікту на эўрапейцаў. Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Маргарыціс Схінас
падкрэслівае неабходнасць ліквідацыі рознагалоссяў праз прымірэнне і дыялог.
Схінас падкрэслівае неабходнасць згуртавацца вакол фундаментальных
каштоўнасцяў, якія вызначаюць еўрапейскі лад жыцця, — павагі да асноўных правоў
і гуманітарных прынцыпаў. Палітык падкрэсліў, што рэлігійныя лідэры
могуць адыграць ключавую ролю ў пераадоленні
рознагалоссяў, падаўленні нянавісці і яе наступстваў.
Афон.
Манаская абшчына
гары Афон заклікала ўрад Грэцыі ўстрымацца ад прыняцця заканадаўства аб
аднаполых шлюбах і ўсынаўленні дзяцей аднаполымі парамі. У сваёй заяве афонскае
брацтва цвёрда заяўляе: «Любая форма шлюбу або ўсынаўлення, якая супярэчыць
евангельскаму вучэнню і трывалым традыцыям нашага пабожнага народа і спадчыны,
стаіць у поўнай апазіцыі да нас, асабліва ў дачыненні да святасці традыцыйнай
сям'і». Заяву падпісалі ўсе прадстаўнікі і наглядальнікі, прысутныя на сумесным
сходзе дваццаці святых манастыроў Святой Гары.
Александрыя.
Пасля нядаўняга
візіту Патрыярха Александрыйскага Феадора II у Бурундзі на мінулым тыдні блыо прынятае рашэнне
аб вызваленні ад епіскапскіх абавязкаў Мітрапаліта Бурундзі і Руанды Інакенція,
згодна з яго ўласнай просьбай. Просьба абумоўлена дрэнным станам здароўя
мітрапаліта Інакенція. Мітрапаліт доўгі
час удзельнічаў у служэнні Праваслаўнай місіі ў Афрыцы ў розных краінах і ельмі
паспрыяў росту праваслаў’я. Шмат намаганняў было пакладзена ім для развіцця і
росквіту праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Найробі.
Кіпр.
У Кіпрскім музеі народнага мастацтва прайшло каляднае
мерапрыемства пад назвай "Прыйдзі і падары ўсмешку!". На
мерапрыемстве прысутнічаў Архіепіскап
Кіпра Георгій III. Мерапрыемства
праходзіла пад яго непасрэдным патранажам. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел таксама
іншыя іерархі Кіпрскай царквы і шматлікае духавенства.
Святая Зямля.
З нядзелі 17
снежня па аўторак 19 снежня праходзілі ўрачыстасці ў лаўры прападобнага Савы
Асвячонага. Святочныя службы ўзначаліў Архіепіскап Элінапаліскі Якім. У само
свята ў манастыры Святога Савы, 18 снежня, Святую Літургію ўзначаліў Свяцейшы
Патрыярх Іерусалімскі і ўсяе Палестыны Феафіл III.
Румынія,
Бухарэст.
Свяцейшы Патрыярх
Румынскі Данііл на мінулым тыдні прыняў першых калядоўшчыкаў у сваёй Патрыяршай
рэзідэнцыі ў Бухарэсце. Яго Святасць высока ацаніў майстэрства выкананання
калядак расказаў дзецям, як іх продкі, у адсутнасці елачных цацак, ўпрыгожвалі калядную ялінку, выкарыстоўваючы айву,
яблыкі і грэцкія арэхі. У мерапрыемстве
прынялі ўдзел пяць груп калядоўшчыкаў. Як гасцінны гаспадар Патрыярх Данііл
адарыў калядоўшчыкаў падарункамі.
Грузія, Тбілісі.
Дзясяткі тысяч
людзей сабраліся на вуліцах грузінскай сталіцы Тбілісі, каб адзначыць наданьне
Грузіі статусу краіны-кандыдата ў Эўразьвяз. З гэтай нагоды з заявай выступіў і Патрыярх
Грузіі Ілія ІІ. Прадстаяцель
Грузінскай царквы лічыць, што атрыманне гэтага статусу адбылося дзякуючы
«вялікім намаганням нашага ўрада,
рашучасці народа і працы многіх людзей».
Румынія.
Румынскі
Патрыярхат абвесціць 2024 год тэматычным годам пастырскага акармлення і догляду
хворых, а таксама годам памяці ўсіх святых лекараў безсярэбранікаў. Афіцыйная цэрэмонія
абвяшчэння адбудзецца першага студзеня пасля Святой літургіі ў Патрыяршым
саборы.
Фінляндыя,
Хельсінкі.
У суботу 16-га
снежня 2023 года ва Успенскім кафедральным саборы ў Хельсінкі была адслужана Божая
Літургія ў гонар 22-й гадавіны Архіепіскапскага служэння Высокапраасвяшчэннейшага
Ільва, Архіепіскапа Хельсінкі і ўсёй Фінляндыі. На святочным богаслужэнні прысутнічала
дэлегацыя Праваслаўнай царквы Украіны на чале з мітрапалітам Кіеўскім
Епіфаніям, а таксама прадстаўнікі Евангелічна-Лютэранскай царквы Фінляндыі.
Лондан.
Брытанскі
сакратар па Блізкім Усходзе Тарык Ахмад у нядзелю асудзіў смяротны напад на
царкву ў Газе, які, меркавана, быў здзейснены ізраільскім ваенным снайперам. У
сваім Твітар міністр напісаў: «У шакаваны тым, што мірныя жыхары, якія схаваліся ў царкве на поўначы Газы, былі забітыя, а іншыя атрымалі раненні», — гаворыцца ў заяве міністра. "Ізраіль павінен выконваць
міжнароднае гуманітарнае права. Грамадзянскае насельніцтва павінна быць
абаронена. Пастаяннае спыненне агню, якое вядзе да ўстойлівага міру, з'яўляецца
тэрміновай неабходнасцю", - дадаў ён. Як паведамляе Лацінскі Патрыярхат
Іерусаліма, снайпер стрэліў і забіў жанчыну і яе дачку і параніў семярых у
царкве Святой Сям'і ў Газе ў суботу. Гэты напад асудзіў таксама
Папа Францішак. Армія абароны
Ізраіля ў нядзелю абвергла заявы аб абстрэле каталіцкай парафіі ў сектары Газа.
ЦАХАЛ заявіў, што «не нападае на мірных жыхароў, незалежна ад іх веравызнання».
Брусэль.
18 сьнежня Эўразьвяз зацьвердзіў 12-ы пакет санкцый супраць
Расеі за яе агрэсію супраць Украіны. У прыватнасці, санкцыі уведзены супраць царкоўных тэлеканалаў “Царьград”
і “Спас”, якія маніпулявалі свядомасцю праваслаўных вернікаў і насаджалі так
званае “багаслоў’е вайны”. Названыя тэлеканалы таксама матэрыяльна
падтрымліваюць ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны.
Афон.
Ганаровы пасол спадар
Анастасіяс Міцыяліс стане новым адміністрацыйным кіраўніком Афона замест
суднаўладальніка Танасіса Марціну, які падаў у адстаўку летам, пасля заканчэння
тэрміну сваіх паўнамоцтваў.
Указ прэзідэнта
аб прызначэнні г-на Міцыяліса будзе выдадзены ў бліжэйшыя дні, пра што
паведаміў парламенту міністр замежных спраў Грэцыі спадар Гіоргас Герапетрытыс.
Новы губернатар Афона Анастасіяс Міцыяліс нарадзіўся ў Афінах у 1952 годзе, ён
вучыўся ў Афінскім юрыдычным факультэце ў 1975 годзе паступіў на дыпламатычную
службу і за доўгую кар’еру ўзначальваў шмат розных дыпламатычных міссій ад імя
Грэцкай дзяржавы. З 2004 года ён выконваў абавязкі амбасадара Грэцыі
у Рыме.
Сірыя,
Баламанд.
На мінулым тыдні
адбылася хіратонія архімандрыта Антоніоса Саада у епіскапа горада Босра.
Багаслужэнне ўзначаліў Антыяхійскі Патрыярх Ян X. Па
заканчэнні Божай Літургіі Свяцейшы Патрыярх благаславіў новага епіскапа,
усклаўшы на яго галаву архіерэйскую мітру і ўручыўшы пастырскі посах.
Новапасвечаны Мітрапаліт звярнуўся да сваёй паствы, разважаючы пра гістарычнае
значэнне рэгіёна, дзе будзе праходзіць яго служэнне.
Сербія,
Белград.
21 снежня Свяцейшы
Патрыярх Сербскі Парфірый прысутнічаў на цырымоніі закрыцця каляндарнага года,
арганізаванай Асацыяцыяй сляпых і слабавідушчых Сербіі. На гэтай сустрэчы
Патрыярху была ўручана падзячная грамата за вялікі ўклад у зацвярджэнне і
паляпшэнне становішча людзей з праблемамі зроку.