Удзел у мерапрыемствах беларускай суполкі
2 снежня у мерапрыемствах беларускай суполкі Літвы ўдзельнічалі святары Экзархату Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Літве. На канферэнцыі 35 гадоў Таварыства беларускай культуры прот. Георгій Рой выступіў з дакладам «Праваслаўныя беларусы Вільні: гісторыя і сучаснасць». Малітву ўдзельнікаў канферэнцыі ўзначаліў святар Гінтарас Сунгайла, які маліўся з беларускай грамадой Вільні ў 2020 г. падчас гвалту супраць пратэстоўцаў у Беларусі. Прот. Віталіюс Моцкус узяў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным беларускім добраахвотнікам-удзельнікам барацьбы за незалежнасць Літвы ў Ваенным музеі Вітаўта Вялікага ў Каўнасе.