Дайджэст навін аб праваслаўі ў свеце (29 снежня - 4 студзеня)

 Патрыярх Антыяхійскі і ўсяго Усходу Ян X i прэзідэнт Грэцыі Кацярына Сакеларапулу. Фота: orthodoxtimes.com
Сірыя

Прэзідэнт Грэцыі Кацярына Сакеларапулу правяла тэлефонную размову з Патрыярхам Антыяхійскім і ўсяго Усходу Янам X, каб павіншаваць яго са святамі і выказаць салідарнасць з Патрыярхатам у цяперашніх цяжкіх абставінах. Падчас размовы спадарыня прэзідэнт перадала калядныя пажаданні грэцкага народу царкве Сірыі падцвердзіла салідарнасць Грэцыі з Антыяхійскім Патрыярхатам. Яна выказала надзею, што Новы год прынясе мір і спакой ў Сірыю і Ліван. У адказ Патрыярх Ян X выказаў падзяку прэзідэнту Грэцыі за яе падтрымку і падкрэсліў глыбокія гістарычныя сувязі паміж Антыяхійскай царквой і грэцкім народам. 

На мінулым тыдні Патрыярх Ян X прыняў таксама ў сваёй рэзідэнцыі пасла Венгрыі сп. Чабу Чыберы. На сустрэчы абмяркоўваліся палітычныя падзеі ў Сірыі і рэгіёне ў цэлым, а таксама становішчу Царквы на фоне гэтых працэсаў. Акрамя таго, гаворка ішла пра гуманітарныя патрэбы насельніцтва Сірыі ў кантэксце сітуацыі, калі імкліва пагаршаецца стан эканомікі, а таксама пра неабходнасць падтрымкі хрысціянскіх цэркваў для супрацьстаяння цяжкасцям.

Балгарыя 

У пачатку новага 2025 года Патрыярх Балгарскі Данііл звярнуўся да вернікаў з пасланнем надзеі і дабраславеннямі балгарскаму народу. Патрыярх падкрэсліў глыбокую каштоўнасць часу жыцця і магчымасць, якую ён дае для пакаяння і росту ў веры. Прадстаяцель Балгарскай царквы заклікаў вернікаў жыць у адпаведнасці з прыкладам Хрыста і прапанаваў ім прыняць новы год з радасцю, мудрасцю і любоўю, імкнучыся да міру і духоўнай самарэалізацыі. 

Канстантынопаль

Раніцай 1 студзеня Сусветны Патрыярх Варфаламей узначаліў Боскую літургію ў свята Абразання Хрыстова і памяці свяціцеля Васіля Вялікага ў Патрыяршай царкве на Фанары. Сусветнаму Патрыярху саслужылі іерархі Сусветнага патрыярхату. Пасля літургіі ў сваім традыцыйным навагоднім звароце Сусветны Патрыярх падкрэсліў (цытата):

«Для нас, праваслаўных вернікаў, Новы год супадае са святам Абрэзання Госпада нашага Ісуса Хрыста і святой памяццю свц. Васіля Вялікага. Гэта надае падзеі радасны, святочны, духоўны і сімвалічны характар. Цяперашняе ўступленне ў новы год яшчэ больш прасякнута духоўнымі сэнсамі, паколькі ў 2025 годзе хрысціянскі свет святкуе 1700-годдзе Першага Сусветнага сабора, які аказаў глыбокі ўплыў на багаслоўскую думку і царкоўнае жыццё святога Васілія Вялікага і іншых вялікіх багасловаў як чацвёртага, так і наступных стагоддзяў. 

Першы Сусветны Сабор, скліканы ў Нікеі ў 325 годзе, заклаў аснову хрысціянскага адзінства, вызначыўшы веру, якой мы трымаемся да сённяшняга дня. У траўні 2025 года Сусветны Патрыярхат у супрацоўніцтве з Рымска-Каталіцкім Касцёлам адзначыць гэтую гадавіну сумесным святкаваннем у Нікеі. Мы пакорліва чакаем прыбыцця на гэтыя урачыстасці Яго Святасці Папы Францішка. Юбілей Нікейскага сабора таксама ставіць на пярэдні план актуальнае пытанне аб адзіным дні святкавання Вялікадня сярод хрысціян, што з'яўляецца неад'емнай часткай умацавання хрысціянскага адзінства. У гэтым жа годзе спаўняецца 60-годдзе з дня ўзаемнага зняцця адлучэнняў паміж Старым і Новым Рымам. Гістарычнае рашэнне ажыццявілі Папа Павал VI і Сусветны Патрыярх Афінагар 7 снежня 1965 года. Гэты акт заклаў краевугольны камень для збліжэння і дыялогу любові паміж дзвюма цэрквамі» (канец цытаты).

У сваім звароце Сусветны Патрыярх таксама звярнуў увагу на глабальныя канфлікты, асабліва ва Украіне і на Блізкім Усходзе, заклікаўшы да актывізацыі намаганняў па ўмацаванні міру і справядлівасці.

Грэцыя

У мінулым годзе было зафіксавана резкае павелічэнне колькасці нападаў на праваслаўную царкву, паведамляецца ў справаздачы аб інцыдэнтах супраць аб'ектаў рэлігійнага значэння ў Грэцыі, якую апублікаваў Генеральны сакратарыят па справах рэлігіі.

У справаздачы гаворыцца пра 608 інцыдэнтаў супраць аб'ектаў рэлігійнага значэння. 591 выпадак быў накіраваны супраць праваслаўнай царквы. 

У сваім каментары генеральны сакратар па справах рэлігіі спадар Георгіяс Каланцыс адзначыў, што большасць інцыдэнтаў не былі ў першую чаргу матываванымі рэлігійнай варожасцю, і гэты момант, на яго думку, можна лічыць аптымістычным знакам. Аднак, значны рост колькасці інцыдэнтаў, асабліва супраць Праваслаўнай Царквы, падкрэслівае неабходнасць праяўляць пільнасць і прымяняць актыўныя меры для абароны рэлігійных аб'ектаў. 

Афон

Святы Кінот Афона афіцыйна аб'явіў аб новых мерах адносна доступу паломнікаў. Новыя правілы набылі моц з 1 студзеня 2025 года. Рашэнне прынята ў сувязі з павелічэннем колькасці наведвальнікаў і з мэтай захавання традыцый манаскага жыцця і малітоўнага графіка.

Згодна з новымі пастановамі, максімальная колькасць паломнікаў, якая можа быць размешчана ў манастырах і манаскіх паселішчах Святой Гары Афон, будзе строга абмежавана наступным чынам:

Для манастыроў і брацкіх скітоў максімальная колькасць паломнікаў у месяц не павінна перавышасць - 200 чалавек;

Для іншых скітоў - не больш як 50 паломнікаў у месяц;

Для келій - не больш як 20 паломнікаў у месяц.

Запрашэнні неабходна будзе адправіць у Офіс паломнікаў не пазней за 12 гадзін дня за дзень да прыбыцця у абіцель. Групы большыя за 5 пілігрымаў прымацца не будуць, за выключэннем студэнтаў, школьнікаў або вайскоўцаў.

Доступ пілігрымаў будзе дазволены толькі на падставе запрашэнняў. Перасяленне і рассяленне ў іншых келлях або манастырах без іх афіцыйнага запрашэння строга забаронена.

Акрамя таго, падчас вялікіх святаў будзе дазволена часовыя адступленні ад правіл, але толькі са згоды Паломніцкага офіса Святой гары Афон.

Албанія

Паводле паведамлення Албанскай Царквы, архіепіскап Тыранскі і ўсяе Албаніі Анастасій быў змешчаны ў шпіталь па прычыне сезоннага віруснага захворвання. Медыкі ацэньваюць яго стан як цалкам стабільны, а ўрачы захоўваюць аптымізм наконт яго поўнага вызадараўлення. Албанская Царква заклікала сваіх вернікаў маліцца за найхутчэйшае і поўную папраўку Прадстаяцеля царквы.

Паўднёвая Карэя

У нядзелю, 29 снежня у Паўднёвай Карэі адбылася сур’ёзная авіякатастрофа. У адказ на трагедыю Карэйская мітраполія Сусветнага патрыярхата ўзнесла сардэчныя малітвы за ахвяр і іх смуткуючыя сем'і, а таксама заклікала усіх вернікаў далучыцца да малітвы і дапамогі пацярпелым.

Іерусалім

На мінулым тыдні адбылося паседжанне Сінода Іерусалімскай царквы. Сярод ключавых рашэнняў наступныя: 

У 2025-м годзе склікаць у манастыры Святога Крыжа багаслоўскую канферэнцыю, прысвечаную 1700-годдзю Першага Сусветнага Сабору ў Нікеі.

Сінод Іерусалімскай царквы пацвердзіў адтэрміноўку на гэты год адкрыцця і асвячэння царквы Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме згодна з рашэннем трох асноўных хрысціянскіх абшчын. Такое рашэнне абумоўлена незакончанымі рамонтнымі работамі ў базіліцы.

Сінод таксама прыняў справаздачу архімандрыта Варфаламея аб ходзе рамонтных работ у Храме Грабніцы Гасподняй. Асаблівая ўвага была нададзена выплатам арандатарам за тое, каб яны пакінулі свае нелегальныя крамы, якія перашкаджалі доступу да двух галоўных уваходаў у манастыры каля храма Грабніцы Гасподняй. 

Акрамя таго, Сінод адобрыў шэраг прызначэнняў на царкоўна-адміністрацыйныя пасады ў Іерусалімскім патрыярхаце. 

Нарэшце, іерархі Іерусалімскай царквы пагадзіліся з прапановай Патрыярха аб тым, што кожны манастыр ці парафіяльная царква будуць мець толькі адну пячатку, якая будзе выкарыстоўвацца толькі настаяцелямі манастыроў ці парафій.

Расія 

Мітрапаліт Іларыён, былы старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата, быў адпраўлены ў адстаўку пасля скандалу, які атрымаў шырокую агалоску некалькі месяцаў таму.

Балгарыя

Вярхоўны касацыйны суд Балгарыі даў дазвол на ўнясенне ў рэестр рэлігійных канфесій Балгарскай старастыльнай Праваслаўнай Царквы. У юрыдычным плане, прынятае рашэнне з'яўляецца канчатковым.

У сувязі з гэтым Сінод Балгарскай Праваслаўнай Царквы выступіў з заявай наконт рэгістрацыі Старастыльнай Балгарскай Царквы. Іерархі балгарскага Сінода у прыватнасці заяўляюць, што назвы "Балгарская Праваслаўная Царква - Балгарскі Патрыярхат" унікальныя і не могуць паўтарацца нават з дабаўленнем новых азначэнняў, у дадзеным выпадку "старастыльная балгарская царква".

Старастыльная абшчына, духоўным цэнтрам якой з'яўляецца Княскі манастыр у Сафіі, не з'яўляецца новай з'явай у царкоўным жыцці Балгарыі. Яна склалася яшчэ да дэмакратычных перамен. «Княжэўцы», як іх называюць у Балгарыі, інстытуцыйна аддзяліліся ад Балгарскай царквы ў 1993 годзе з моманту пасвячэння грэцкімі старастыльнікамі ў епіскапа Фоція (Сірамахава) 




Падтрымка праекта

Вы можаце падтрымаць наш праект:

Contribee PayPal


VšĮ „Krikščionių ortodoksų iniciatyvų centras“
IBAN: LT487300010173170576
SWIFT: HABALT22