Абраны новы кіраўнік Экзархату Сусветнага Патрыярхату ў Літве, плануецца візіт Патрыярха
26 мая 2026 года ў Канстанцінопалі (Стамбуле), на пасяджэнні Святога Сінода Сусветнага Патрыярхату, быў абраны новы епіскап Феміскі, экзарх Сусветнага Патрыярха Канстанцінопальскага ў Літве — архімандрыт Панарэт Псараўціс. Плануецца, што новы Экзарх прыбудзе ў Літву 7 чэрвеня, калі мясцовую праваслаўную супольнасць наведае сам Сусветны Патрыярх Варфаламей.
Яго Усесвятасць Патрыярх Варфаламей наведае Літву па запрашэнні рымска-каталіцкага арцыбіскупа Гінтараса Грушаса і возьме ўдзел у Кангрэсе Міласэрнасці. Богаслужэнне праваслаўнай супольнасці з удзелам Патрыярха і новага Экзарха адбудзецца 7 чэрвеня а 9:00 у Трынапольскім храме Найсвяцейшай Тройцы (вул. Веркіу, 70, Вільнюс). Пасля богаслужэння адбудзецца сустрэча з супольнасцю.
Абраны сёння архімандрыт Панарэт Псараўціс, які будзе служыць у Літве, — святар і манах, народжаны ў Ханьі на Крыце; ён служыць у канстанцінопальскай парафіі, дзе існуюць славянская і турэцкая хрысціянскія супольнасці.
У манаства ён быў пастрыжаны ў 2002 годзе, а ў святарскі сан рукапаложаны ў 2003 годзе. Айцец Панарэт пачаў сваё служэнне ў Рэтимнскай і Аўлапатамскай мітраполіі Царквы Крыта. У 2014 годзе ён быў запрошаны служыць у Канстанцінопаль.
За годнае служэнне ў 2010 годзе ён атрымаў сан архімандрыта, а ў 2016 годзе — тытул Вялікага прапаведніка (Megas Ierokyrix).
