Госці з Універсітэта Мюнстэра
Учора у нашым прыходскім доме адбылася цудоўная сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Багаслоўскага і Гістарычнага факультэтаў Мюнстэрскага ўніверсітэту. Спецыяльна захацелі наведаць нашую беларускую парафію, каб больш даведацца пра сітуацыю ў Беларусі і ў беларускім праваслаў'і. Вельмі цікавыя, удумлівыя пытанні ставілі. Відна, што цікавяцца нашай сітуацыяй. Размаўлялі з 19.00 да 23.00. Ад імя парафіян пачаставаў студэнтаў слодычамі і літоўскім віном з чорных парэчак, якія па нямецку, дарэчы, завуцца "Янава ягада" - Johanesberen.