Першыя крокі па стварэнні будучага цэнтра Літоўскага экзархата


 На мінулым тыдні Літоўская дзяржава перадала ў карыстанне Экзархату будынак па адрасе Antakalnio g. 10. Як паведамлялася раней, у ім плануецца стварыць цэнтр, які будзе ўключаць у сябе капліцу і бібліятэку, канцылярыю і рэзідэнцыю экзарха, залу для сходаў і выставачную пляцоўку. Цэнтр расчыніць свае дзверы адразу ж пасля правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ.

На сённяшні дзень ужо праведзена ацэнка і разлік аб'ёму неабходных работ, разасланы запыты розным будаўнічым кампаніям з мэтай знайсці прымальную прапанову, з пункту гледжання эфектыўнасці, цаны і якасці. Неабходна ўлічыць, што будынак з'яўляецца аб'ектам культурнай спадчыны, таму патрэбны ліцэнзаваныя і вопытныя спецыялісты ў справе аднаўлення такіх аб'ектаў. Мы чакаем прапаноў і адкрыты для дыскусій па рашэнні гэтай задачы.

Хацелася б падкрэсліць, што наша мэта - не толькі стварыць неабходныя ўмовы для функцыянавання цэнтра, але і беражліва захаваць культурную спадчыну. Мы спадзяемся, што класічны фасад будынка, пасля рамонту стане эстэтычна прывабным сэрцам нашага Экзархату.

Падтрымка праекта

Вы можаце падтрымаць наш праект:

Contribee PayPal


VšĮ „Krikščionių ortodoksų iniciatyvų centras“
IBAN: LT487300010173170576
SWIFT: HABALT22

Popular Posts