Прызначэнні ў экзархаце
20 сакавіка Экзарх Сусветнага Патрыярха ў Літве кс. Юстынус Ківіла ўручыў дэкрэты аб прызначэнні святароў Экзархата Сусветнага Патрыярхата ў Літве. Прот. Віталіюс Моцкус быў прызначаны канцлерам Экзархата Сусветнага Патрыярхата ў Літве, прот. Уладзімір Сяляўка быў прызначаны каардынатарам будаўніцтва царквы Экзархата Сусветнага Патрыярхата ў Літве ў Вільні, кс. Гінтарас Сунгайла быў прызначаны адказным за знешнюю камунікацыю, выдавецкую дзейнасць і адукацыю, прот. Георгій Рой прызначаны адказным за адукацыю, Віталіс Даўпарас - сакратаром Экзарха Сусветнага Патрыярха.