Дайджэст навін аб праваслаўі ў свеце (2-8 чэрвеня)


Хрышчэнне ў Танзаніі. Фота: orthodoxtimes.com

 
ТАНЗАНІЯ

На мінулым тыдні ў Місіянерскім цэнтры Кінтамалі ў Танзаніі адбылося хрышчэнне 227 аглашэнных.

У нядзелю раніцай вернікі і аглашэнныя з усіх парафій Ірынгскай акругі запоўнілі памяшканні місіянерскага цэнтра ў чаканні пачатку хрышчэнняў. На гэты раз цэлыя сем'і прынялі Таінства Хрышчэння і далучыліся да Праваслаўнай царквы. Пасля заканчэння сакрамэнту адбыўся вялікі святочны прыём для больш за 600 чалавек.

ЗША

4 чэрвеня 2024 года ў Антыахійскай Праваслаўнай Хрысціянскай Архіепіскапіі Паўночнай Амерыкі адбылося пасяджэнне Выканаўчага камітэта Архіярэйскага сходу кананічных епіскапаў праваслаўных цэркваў Злучаных Штатаў Амерыкі.

Сустрэча пачалася са знаёмства з фінансавай справаздачай арганізацыі, за якой адбылося зацвярджэнне новых чальцоў кіравання агульнаамерыканскага Праваслаўнага турэмнага служэння, Праваслаўнага хрысціянскага братэрства Паўночнай Амерыкі і амерыканскага Праваслаўнага добраахвотніцкага корпуса.

Выканаўчы камітэт прыняў рашэнне штогод у нядзелю Урачыстасці Праваслаўя рассылаць агульнае пасланне для ўсіх праваслаўных прыходаў краіны.

Затым іерархі разгледзелі прапанаваны парадак дня штогадовага Архіярэйскага сходу ў Атланце, які пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка гэтага года.

Выканаўчы камітэт архірэйскага сабору кананічных епіскапаў Амерыкі выказаў занепакоеннасць з нагоды гвалту і рознагалоссяў, якія закранулі Украіну і сектар Газа.

ШВЕЙЦАРЫЯ

У нядзелю, 2 чэрвеня 2024 года, у Жэневе спачыў у Госпадзе ва ўзросце 90 гадоў протапрэсвітэр Сусветнага Патрыярхату айцец Георгіяс Цэціс.

Георгіяс Цэціс нарадзіўся 22 чэрвеня 1934 года ў Канстантынопалі. Ён рана ўвайшоў у літургічнае асяроддзе сваёй царквы. У 1945 годзе, ва ўзросце 11 гадоў, Георгіяс быў прызначаны кананархам Патрыяршай царквы пры Патрыярху Веніяміну I.

З 1949 года ён вучыўся ў тэалагічнай школе Халкі, якую скончыў у 1960 годзе, абараніўшы дысертацыю на тэму: «Уключэнне святых у царкоўны каляндар».

Сваю адукацыю а. Георгіяс працягнуў у Экуменічным інстытуце BOSSEY у Жэневе.

У 1988 годзе ён атрымаў доктарскую ступень у Тэалагічнай школе Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках, абараніўшы дысертацыю на тэму: «Уклад Сусветнага Патрыярхата ў стварэнне Сусветнай Рады Цэркваў».

Айцец Георгій Цэцыс быў пастаянным прадстаўніком Сусветнага Патрыярхата пры Сусветнай Радзе Цэркваў з 1985 па 1999 год, адначасова з'яўляўся чальцом цэнтральнага і выканаўчага камітэта гэтай арганізацыі з 1991 па 1999 год. Ён быў членам Спецыяльнай камісіі па ўдзеле праваслаўных у дзейнасці Сусветнай Рады Цэркваў, якая збіралася з 1998 па 2002 год.

Айцец Георгій Цэціс быў адным з сурэдактараў трэцяга тома "Гісторыі экуменічнага руху", які выйшаў у 2004 годзе, і напісаў некалькі кніг і больш за 60 артыкулаў па багаслоўскіх, літургічных, экуменічных, гістарычных тэмах і грамадска значных пытаннях.

Старац мітрапаліт Халкідонскі Эмануіл (Сусветны Патрыярхат) адзначыў, што «Спачылы протапрэсвітэр Георгій Цэціс быў знакавай фігурай як для Сусветнага Патрыярхата і Праваслаўнай Царквы, так і для экуменічнага руху ў цэлым. Яго глыбокі ўклад у дзейнасць Сусветнай Рады Цэркваў, а таксама ў міжхрысціянскі і міжканфесійны дыялог на працягу дзесяцігоддзяў пакінулі глыбокі след і добрую памяць».

БАЛГАРЫЯ

Мітрапаліт Плоўдзіўскі Мікалай пацвердзіў сваё рашэнне не балатавацца на пасаду новага Патрыярха Балгарыі. Выступаючы перад журналістамі, ён падкрэсліў, што не будзе сярод кандыдатаў на маючых адбыцца выбарах Прадстаяцеля Балгарскай Царквы пасля смерці Патрыярха Неафіта.

ФІНЛЯНДЫЯ


Памесны сабор Фінляндскай Праваслаўнай царквы пройдзе ў Спаса-Праабражэнскім Валаамскім манастыры ў Паўночнай Карэліі з 25-га па 28е лістапада 2024 года. Запрашэнне прыняць удзел у рабоце сабора накіравана дэлегатам 27-га мая.

Памесны сабор - вышэйшы кіруючы орган у Фінскай Праваслаўнай Царквы. Яго дэлегатамі з'яўляюцца правячыя і вікарныя архірэі, адзінаццаць абраных падчас выбараў прадстаўнікоў ад духавенства, тры прадстаўнікі ад рэгентаў і васямнаццаць прадстаўнікоў ад веруючых.

Памесны сабор разглядае пытанні заканадаўства, кіравання і фінансаў, а таксама пытанні духоўнага жыцця.

Пытанні парадку дня Памеснага сабора паступаюць да разгляду па прадстаўленні Царкоўнага кіравання або ў выглядзе ініцыятыў, якія вылучаюцца архірэямі, дэлегатамі Памеснага сабора, парафіямі і манастырамі Фінскай царквы. Ініцыятывы да разгляду Памесным саборам у 2024 года павінны быць пададзены Царкоўнаму ўпраўленню да канца бягучага месяца. Пададзеныя дэлегатамі ініцыятывы перад абмеркаваннем на сесіях Памеснага сабора раходзяць стадыю падрыхтоўкі Царкоўным упраўленнем.

КІПР

Прэзідэнт Чарнагорыі спадар Якаў Мілатовіч, завяршаючы афіцыйны візіт на Кіпр у пятніцу 7 чэрвеня наведаў Архіепіскапію Кіпра. Пасля агляду старажытнага сабора Святога Яна Прэзідэнт Мілатовіч азнаёміўся з гісторыяй Кіпрскай Царквы і затым быў прыняты Вялебным Архіепіскапам Кіпрскім Георгіем. У сваіх заявах Архіепіскап Кіпрскі і прэзідэнт Чарнагорыі засведчылі, што мелі змястоўную і цікавую дыскусію па пытаннях, якія датычацца праваслаўя ў цэлым, а таксама аб пытанні нацыянальнай самаідэнтычнасці чарнагорцаў і перспектывах уступлення Чарнагорыі ў Еўрапейскі Звяз.

На пытанне журналістаў, ці магчымае далейшае супрацоўніцтва Цэркваў дзвюх краін, архіепіскап Кіпрскі адказаў, што цэрквы аб'яднаны агульнай верай, але Чарнагорская Царква да гэтага часу не з'яўляецца аўтакефальнай, і калі, з Божай дапамогай, яна дасягне гэтага статусу, то міжцаркоўныя адносіны здабудуць новы імпульс.

БАЛГАРЫЯ

Урад Балгарыі аб'явіў, што адобрыў выдзяленне сродкаў на рамонт трох цэркваў у краіне, а таксама на работы па добраўпарадкаванні дарогі, якая вядзе да балгарскага манастыра святога велікамучаніка Георгія на гары Афон, званы Зограф. Агульная сума, неабходная для мадэрнізацыі дарогі, складае прыкладна каля 5 мільёнаў еўра і будзе выдзяляцца паступова з бюджэту Балгарыі.

УКРАІНА

Дэлегацыя Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы на чале з Вялебным Мітрапалітам Ціханам наведала Украіну з 1 па 4 чэрвеня 2024 года. Дэлегацыю, акрэм мітрапаліта ўвайшлі таксама протаіерэй Аляксандр Рэнтэль, канцлер Праваслаўнай Царквы Амерыкі, протаіерэй Назарый Палатайка і дыякан Віталь Пярмякоў. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Праваслаўнай царквы Амерыкі пра гэты візіт, дэлегацыя ад імя сваёй царквы выказала падтрымку і салідарнасць Вялебнаму мітрапаліту Ануфрыю, вернікам Украінскай Праваслаўнай Царквы і ўсяму народу Украіны, які пакутуе зараз з-за несправядлівай агрэсіі Расійскай Федэрацыі. Адзначым таксама, што гэты візіт не ўключаў кантактаў дэлегацыі Амерыканскай царквы з прадстаўнікамі Праваслаўнай царквы Украіны. Знаўцы жыцця Амерыканскай праваслаўнай царквы, якая калісьці была часткай Русскай царквы, адзначаюць значныя прарасійскія настроі ў яе асяроддзі.

РУМЫНІЯ

Вялебны Патрыярх Румынски Данііл прыняў амбасадара Францыі ў Румыніі спадара Мікаля Варнеры.

Пасол Францыі ў Бухарэсце падзякаваў Патрыярху за цёплы прыём і падкрэсліў значнасць экуменічнай дзейнасці Румынскай Праваслаўнай Царквы і самаго Патрыярха Данііла.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны рэлігійныя кантакты паміж Францыяй і Румыніяй. Пасол звярнуў увагу на вялікую колькасць румынскіх праваслаўных абшчын, якія развіваюць гарманічныя адносіны з іншымі хрысціянскімі цэрквамі ў Францыі.

ПОЛЬШЧА

7 чэрвеня ў Супрасльскай акадэміі адкрылася выстава Лявон Навумюка - падляскага мастак-жывапісца, скульптара і збіральніка твораў мастацтва. Акрамя іншага, Лявон Навумюк - аўтар і вытворца некалькіх іканастасаў і іншых элементаў убрання праваслаўных цэркваў у Польшчы. Па яго праекце створаны памятныя каменныя скульптуры з адкрытай кнігай, якія сімвалізуюць Супрасльскі кодэкс - помнік старажытнаславянскага пісьменства.

БЕЛЬГІЯ

Праваслаўная епіскапская Асамблея Бенілюкса сабралася ў 28-ы раз у рэзідэнцыі Бельгійскай Мітраполіі Сусветнага патрыярхата, у Бруселі, у пятніцу 7 чэрвеня пад старшынствам Вялебнага Мітрапаліта Бельгіі Афінагора (Сусветны патрыярхат).

Архірэі абмеркавалі агульныя пытанні рэгістрацыі нерухомасці і парафій ў іх епархіях, арганізацыі агульнага праваслаўнага моладзевага летняга лагера і арганізацыі супольнага паломніцтва вернікаў на востраў Патмас па запрашэнні Сусветнага Патрыярхату. Наступнае паседжанне Праваслаўнай Епіскапальнай Асамблеі Бенілюкса запланавана на 14 лістапада 2024 года.

Праваслаўная Епіскапальная Асамблея Бенілюкса была створана агульным рашэннем епіскапаў у чэрвені 2009 года.

Агляд падрыхтавалі прот. Георгій Рой і Віталіс Даўпарас

Падтрымка праекта

Вы можаце падтрымаць наш праект:

Contribee PayPal


VšĮ „Krikščionių ortodoksų iniciatyvų centras“
IBAN: LT487300010173170576
SWIFT: HABALT22