Патрыяршае пасланне на пачатак царкоўнага года і ўрачысты дзень малітваў за прыроднае асяроддзе (2023)


+ ВАРФАЛАМЕЙ
МІЛАСЦЮ БОЖАЮ АРХІЕПІСКАП КАНСТАНТЫНОПАЛЯ
НОВАГА РЫМА І УСЯЛЕНСКІ ПАТРЫЯРХ

ДА ПАЎНАТЫ ЦАРКВЫ:
ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ АД ТВОРЦЫ УСЯГО СТВАРЭННЯ
 НАШАГА ГОСПАДА БОГА І ЗБАЎЦЫ ІСУСА ХРЫСТА

Шаноўныя браты іерархі і наймілейшыя ў Госпадзе дзеці,

Па благаслаўленню Начальніка і Завяршыцеля нашай веры сёння мы ўваходзім у новы царкоўны год і ў псалмах і гімнах ужо ў трыццаць пяты раз адзначаем Дзень аховы навакольнага прыроднага асяроддзя.

Мы рады ўплыву экалагічных ініцыятыў Сусветнага Патрыярхату не толькі ў хрысціянскім свеце, але і ў іншых рэлігійных асяродках, у парламентарным і палітычным жыцці, у прасторы грамадзянскай супольнасці, у сферы навукі, у моладзевых экалагічных рухах. Вырашэнне экалагічнага крызісу, як глабальнай праблемы, можа быць дасягнута толькі шляхам глабальнага ўсвядомлення і мабілізацыі.

Мы таксама выказваем сваё задавальненьне, тым, што, урэшце, адбылося асэнсаванне непасрэднай актуальнасьці экалягічных і сацыяльных праблемаў, а менавіта таго факту, што знішчэньне прыроднага асяродзьдзя ў першую чаргу закранае самыя бедныя слаі насельніцтва краін свету . Спалучэнне экалагічнай і сацыяльнай актыўнасці - гэта надзея на будучыню, бо толькі у такім выпадку можа быць устойлівы прагрэс і развіццё. Мы мусім адначасова клапоціца і аб захаванні стварэння і пра абарону чалавечай годнасці і правоў.

Характэрна, што сёння падкрэсліваецца неабходнасць «экалагічнага пашырэння» правоў чалавека. Гавораць нават пра «чацвёртае пакаленне» правоў, пасля індывідуальных і палітычных, сацыяльных і культурных правоў і правоў салідарнасці, якое адносіцца да забеспячэння навакольнага асяроддзя. Рух барацьбы за правы чалавека не можа ігнараваць той факт, што чалавеку пагражае змяненне клімату, недахоп пітной вады, урадлівай глебы і чыстай атмасферы, ды і ўвогуле «пагаршэнне навакольнага асяроддзя». З наступствамі экалагічнага крызісу трэба змагацца перш за ўсё на ўзроўні правоў чалавека. Само сабой зразумела, што ўсе накірункі гэтага змагання, ва ўсіх сваіх аспектах і вымярэннях, складаюць непадзельнае адзінства і таму і абарона мусціць быць цэласнай.

Гэтая узаемасувязь таксама ўключае ў сябе вырашэнне праблем, выкліканых нападам Расіі на Украіну і звязаных з жудаснымі экалагічнымі катастрофамі. Кожны акт вайны — гэта таксама вайна супраць дому прыроды, гэта вельмі сур'ёзная пагроза навакольнаму асяроддзю. Забруджванне атмасферы, вады і зямлі ў выніку бамбардзіровак, рызыка ядзернага халакосту, выкід небяспечнай радыяцыі з атамных электрастанцый, канцэрагенны пыл ад разбамбленых будынкаў, знішчэнне лясоў і невыкарыстоўванне ворных угоддзяў зямлі, усё гэта сведчыць аб тым, што людзі і экасістэма Украіны панеслі і нясуць невылічальныя страты. Мы голасна паўтараем: неадкладна спыніце вайну і пачніце сумленны дыялог!

Перад абліччам усіх гэтых выклікаў Святая Царква Хрыстова працягвае сваю барацьбу за захаванасць стварэння, усведамляючы, што такі клопат пра прыроднае асяроддзе не з'яўляецца дадатковым дзеяннем у яе жыцці, але ёсць істотным выразам і рэалізацыяй яе жыцця, як працяг Божай Еўхарыстыі ва ўсіх яе формах і вымярэннях, як здзяйсненне яе дабравесця ў свеце. Гэта таксама было найкаштоўнейшым завяшчаннем прапаведніка экалагічнага багаслоўя Блажэннага мітрапаліта Пергамскага Іаана. Ушаноўваючы яго вялікі ўклад, мы завяршаем сваё Патрыяршае пасланне на свята пачатку новага літургічнага году тымі словамі, што ён напісаў пра Эўхарыстыю як цэласны адказ на сучасныя экалагічныя праблемы: «У Боскай Літургіі фізічны і матэрыяльны свет і ўсе пачуцці ўдзельнічаюць у непадзельным адзінстве . Адсутнічае супрацьпастаўленне суб'ектнай і аб'ектыўнай рэчаіснасці, няма заваёўніцкіх адносін чалавечага розуму у адносінах да свету, які яго атачае. Святая Еўхарыстыя - гэта не толькі наша яднанне з Богам і іншымі, але таксама прыняцце ежы, прыняцце і шанаванне нашага фізічнага асяроддзя, уключэнне матэрыі, а не толькі яе выкарыстанне. Святасць, якая суправаджае такое стаўленне, Божая энэргія, якая пранізвае гэтыя адносіны, з'яўляецца антытэзай тэхналогічнасці і адказам на нашы экалагічныя праблемы. Таму Еўхарыстыя з’яўляецца лепшым, што можа прапанаваць праваслаўе сучаснаму свету».

Благаслаўлёнага царкоўнага года, браты і сёстры, дзеці ў Госпадзе!

1 верасня 2023
+ Варфаламей Канстанцінопальскі
гарачы малітоўнік аб вас перад Богам

Падтрымка праекта

Вы можаце падтрымаць наш праект:

Contribee PayPal


VšĮ „Krikščionių ortodoksų iniciatyvų centras“
IBAN: LT487300010173170576
SWIFT: HABALT22